Прапановы ў закон “Аб альтэрнатыўнай службе”

2010 2010-07-07T15:56:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahs.jpg

Моладзевыя актывісты з арганізацый “Маладыя дэмакраты”, “Рух будучыні”, а таксама беларускія студэнты,  прадставілі свае прапановы па змесце закона “Аб альтэрнатыўнай службе”. Дакумент плануецца перадаць на разгляд у Міністэрства працы.

Кажа адзін з ініцыятараў яго стварэння – кіраўнік “Маладых дэмакратаў” Міхась Пашкевіч.

- Адразу пасля прэзентацыі мы адвязем яго ў міністэрства працы і аддадзім непасрэдна працоўнай групе. Яны чакаюць нашых прапаноў і мы іх ім перададзім. Міністар працы, Мар'яна Шчоткіна, якая ва ўрадзе адказвае непасрэдна за распрацоўку закона, яна сказала, што ў прынцыпе яны гатовы прыняць любыя прапазіцыі ад грамадскіх арганізацыяў, галоўнае каб яны былі змястоўнымі і абгрунтаваныя. Літаральна цягам апошніх двух-трох тыдняў прадстаўнікі абсалютна розных арганізацыяў, палітычных і непалітычных, праваабарончых і проста студэнты БДУ і іншых універсітэтаў, удзельнічалі ў невялікай групе, якая працуе паралельна з дзяржаўнай.

У дакуменце моладзевыя актывісты апісалі, што яны хочуць пабачыць у законе “Аб альтэрнатыўнай службе”. Іх прапановы тычацца самаго вызначэння паняцця “альтэрнатыўная служба” і ўмоваў такой альтэрнатывы. У прыватнасці, аўтары дакумента  прапануюць пашырыць падставы для прахаджэння альтэрнатыўнай службы не толькі па рэлігійных матывах, але і па маральных, філасофскіх і эстэтычных.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international