Ці перагледзяць барысаўскія чыноўнікі рашэньне пра месцы правядзеньня масавых мерапрыемстваў?

2010 2010-07-06T16:35:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычны актывіст з г.Барысава Алесь Абрамовіч, прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасьці  за парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня масавага мерапрыемства,  абскардзіў рашэньне суда Барысаўскага раёну ў Менскі абласны суд.

Нагадаем, што Алесь Абрамовіч быў пакараны Барысаўскім судом штрафам у 25 базавых велічынь у адпаведнасьці з ч.2 арт.23.34 КаАП РБ. Актывіст мае цьвёрды намер у выпадку адмаўленьня ў задавальненьні скаргі давесьці  сваю справу да Камітэту па правах чалавека ААН.

Барысаўскія праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч накіравалі паўторны зварот у Менскі абласны выканаўчы камітэт. Яны абскарджваюць рашэньне Барысаўскага райвыканкаму, датычнае вызначэньня месца правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Сваю першую скаргу з гэтай нагоды яны накіроўвалі ў аблвыканкам 18 траўня 2010 г., але яна засталася без адказу.

Адначасова правабаронцы накіравалі скаргу ў пракуратуру Менскай вобласьці - на парушэньні з боку чыноўнікаў аблвыканкаму Закону "Аб зваротах грамадзянаў".

Праваабаронцы спадзяюцца, што на гэты раз іх зварот не застанецца незаўважаным.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international