Заблакаваны сайт “Віцебскага курьеру”

2010 2010-07-06T13:32:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніцтва газеты лічыць, што блакаванне сайту звязанае з уступленнем у сілу Указу № 60.

«Ніхто нам нічога не патлумачыў, ніхто ні аб чым не папярэдзіў, але доступу да сайту мы зараз не маем», — патлумачыла прэс-службе БАЖ заснавальнік «Віцебскага курьеру» Вольга Карач.

Па словах спадарыні Карач, сайт газеты www.kurier.vitebsk.by заблакаваны, сістэмныя адмііністратары не маюць да яго доступу, пры загрузцы першай старонкі сайту з’яўляецца надпіс «Сэрвер не знойдзены».

«Мы зараз наладзілі доступ да навінаў сайта праз Facebook і Twitter, але ж гэта не справа, — скардзіцца Вольга Карач. — Нашыя чытачы штотыдня чакаюць газету не толькі ў друкаваным, але і ў электронным выглядзе».

На сайце грамадзянскай кампаніі «Наш дом» заснавальнікі «Витебского курьера» прапануюць некалькі варыянтаў, якім чынам цяпер магчыма чытаць газету ў інтэрнэце.

Зараз зарэгістраваная ў Расіі газета збіраецца афіцыйна звярнуцца да свайго правайдэра — кампаніі «Белтэлекам», каб атрымаць афіцыйныя тлумачэнні з ягой прычыны заблакаваны сайт выдання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international