Беларускі саюз моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў "Рада" пад пагрозай ліквідацыі

2006 2006-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінюст вінаваціць "Раду" ва ўмяшальніцтве ў палітыку і ўнутраныя справы дзяржаўных структураў, паведаміла Deutsche Welle.

Вярхоўны Суд Беларусі па пазове Мінюста распачаў грамадзянскую справу па ліквідацыі Беларускага саюзу моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў "Рада". Мінюст вінаваціць "Раду" ва ўмяшальніцтве ў палітыку і ўнутраныя справы дзяржаўных структураў. Як умяшальніцтва ім расцэненыя ідэі аб альтэрнатыўнай моладзевай палітыцы і магчымасці ўкаранення еўрапейскай мадэлі моладзевай палітыкі ў Беларусі.

Саюз моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў "РАДА" з'яўляецца паўнапраўным сябрам Міжнароднага Еўрапейскага Форуму, які вызначае моладзевую палітыку на кантыненце. Ён мае нацыянальны статут і з'яўляецца парасонавай структурай для сямі арганізацыяў. Раней іх было 24. Ірына Белавус, кансультант Рады па сувязях з грамадскасцю, паведаміла, што частка арганізацыяў выйшла добраахвотна, а некаторым Мінюст паставіў умову: альбо выхад з Рады, альбо прыпыненне дзейнасці (зачыненне). Святлана Каралева, старшыня прэзідыўму Рады ў інтэрв'ю НВ распавяла, што найбольшыя страты былі ў 2003 годзе, калі ўлады ініцыявалі стварэнне БРСМ.

Іскавую заяву аб ліквідацыі Рады за подпісам міністра юстыцыі Галаванава Каралева назвала адыёзнай і палітычна матываванай. У заяве на 8 аркушах пералічаныя факты, якія сведчаць, па версіі Мінюста, пра парушэнні законаў і Статуту Саюза. Адзначаецца, у прыватнасці, што ў перапісцы выкарыстоўвалася толькі частка поўнага назову арганізацыі і ігнаравалася "тая яе палова, якая паказвае на арганізацыйна-прававую форму". Акрамя таго, Мінюсту не спадабалася тое, што на бланку Рады выкарыстоўвалася незарэгістраваная сімволіка".

Яшчэ адно абвінавачанне, аб падбухторванні ўваходных у Раду арганізацыяў да ўмяшальніцтва ў дзейнасць дзяржорганаў, грунтуецца на ўзоры ліста, які Рада прапанавала накіраваць у адміністрацыю прэзідэнта, парламент і ў Канстытуцыйны Суд. Змест ліста Мінюст расцаніў як заклік да пратэсту ў сувязі з падпісаннем прэзідэнтам Дэкрэта, які рэзка ўзмацніў жорсткі парадак атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Ціск на Раду, гаворыць Святлана Каралева, узмацніўся пасля снежаньскага Форуму незалежных моладзевых аб'яднанняў Беларусі, дзе быў прадстаўлены аналіз дзяржаўнай моладзевай палітыкі, якая, па меркаванні ўдзельнікаў форуму, будуецца з улікам інтарэсаў цяперашняй улады. Нацыянальнай трагедыяй Каралева назвала дадзеныя праведзенага сярод удзельнікаў арганізацыі апытання. Яго вынікі паказалі, што больш за 90 адсоткаў апытаных жадаюць з'ехаць з Беларусі. Між тым, праграмы Рады, подкрэслівае Каралева, вырашаюць адну з галоўных праблемаў моладзі - праблему самарэалізацыі на Радзіме праз удзел у самых розных праектах, у тым ліку міжнародных.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international