Артура Фінькевіча спрабуюць затрымаць людзі ў цывільным

Тэгі: перасьлед, апазіцыя
Крыніца: Радыё «Свабода»

Лідэра руху "Маладая Беларусь" Артура Фінькевіча і каардынатарку руху Насту Машчаву спрабуюць затрымаць людзі ў цывільным.

Артур Фінькевіч паведаміў, што як толькі ён з Настай выйшаў з пад’езду яе дома, да іх кінуліся людзі ў цывільным, якія сядзелі ў аўтамабілі каля суседняга пад’езду. Наста і Артур ледзь пасьпелі вярнуцца і зачыніць дзьверы тамбура, як невядомыя пачалі грукаць у дзьверы і спрабаваць іх адчыніць.

Артур Фінькевіч і Наста Машчава знаходзяцца ў кватэры Насты на вуліцы Алтайскай. Людзі ў цывільным знаходзяцца каля дзьвярэй у пад’ездзе і на вуліцы.

Артур Фінькевіч ня ведае, зь якой прычыны яго могуць затрымаць, але зьвязвае гэта з маючым адбыцца зьездам сяброў руху "Маладая Беларусь".

 

 

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international