Рэктар БДУ пакараў маладафаронтаўца вымоваю

2010 2010-07-05T09:18:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladafrontaucy.jpg

Маладафронтавец атрымаў вымову за "парушэньне правілаў унутранага распарадку" ва ўнівэрсітэце. Нагодаю для пакараньня сталася затрыманьне 14 траўня, у дзень распачатай кампаніі "Горад наш!", калі насупраць адміністрацыі прэзыдэнта зьявіліся нацыянальныя сьцягі Беларусі.
Юльян Місюкевіч, студэнт фізычнага факультэта БДУ, быў затрыманы 14 траўня 2010 г., маладафронтаўца абвінавацілі ў брыдкаслоўі й выпісалі штраф.
Цяпер, пасьля здачы летняй сэсіі, юнака выклікалі ў адзьдзел кадраў унівэрсітэта, дзе й азнаёмілі з загадам рэктара БДУ Сяргея Абламейка. Раней хлопец пісаў тлумачальныя з нагоды затрыманьня на імя дэкана факультэта й рэктара БДУ.
Нагадаем, кампанія Маладога Фронту "Горад Наш!" распачалася 14 траўня, у пятнаццатую гадавіну ганебнага рэфэрэндуму 1995 году, на якім была зьменена нацыянальная сымболіка Беларусі на савецкую й расейскай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. У гэты дзень у Менску маладафронтаўцы вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі насупраць адміністрацыі прэзыдэнта каля Кастрычніцкай плошчы. Раніцай ля праспэкту Незалежнасьці спэцназаўцы затрымалі Юльяна Місюкевіча й Уладзімера Яроменка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international