Пратэзаванне зубоў Мікалаю Аўтуховічу плануецца правесці ў прыватнай клініцы Мінска

2010 2010-07-02T13:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/image.jpg

Пратэзаванне зубоў асуджанаму ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу плануецца правесці ў адной з прыватных клінік Мінска, паведаміў юрыст і праваабаронца Алег Воўчак.

Паводле яго слоў, адміністрацыя сталічнага следчага ізалятара №1, дзе знаходзіцца Аўтуховіч, выканала сваё абяцанне і дапусціла да асуджанага медыкаў. "Днямі яго агледзелі два ўрачы-стаматолагі, якія прыйшлі да высновы, што Аўтуховіч сапраўды мае патрэбу ў правядзенні пратэзавання. Як лячыць Аўтуховіча і хто гэта будзе рабіць, пакуль вызначаецца. Адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка ўжо, здаецца, дамовіўся з адной прыватнай клінікай у Мінску. Назва яе не раскрываецца, таму што многія не хочуць звязвацца з гэтай гучнай справай, абгрунтавана асцерагаючыся праблем", — сказаў Воўчак.

Ён падкрэсліў: важна, каб пратэзаванне было праведзена менавіта ў Мінску, бо ў івацэвіцкай калоніі (Брэсцкая вобласць), дзе павінен адбываць пакаранне Аўтуховіч, не той узровень медыцынскага абслугоўвання. Алег Воўчак паведаміў, што грошы на правядзенне пратэзавання плануецца сабраць "дастаткова хутка".

6 мая Вярхоўны суд прыгаварыў Аўтуховіча да пяці гадоў двух месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі. Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча і іншых асуджаных па крымінальнай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітзняволенымі, указваючы на сур'ёзныя працэсуальныя парушэнні, зафіксаваныя падчас суда.

16—22 чэрвеня 47-гадовы Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы медыцынскай дапамогі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international