13 сакавіка ў Мінску чацьвёра арганізатараў сацыяльнай акцыі пратэсту Народны марш "За лепшае жыцьцё!" асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту.

2003 2003-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэньне аб адмінстратыўных арыштах вынесьлі суддзі суда Савецкага раёну г.Мінска Аксана Рэлява і Руслан Казадаеў.

Вынікі судоў:

Андрэй Саньнікаў (міжнародны каардынатар Хартыі’97, адзін з заяўляльнікаў Народнаго Марша) – 15 сутак адміністратыўнага арышту, Арт.167 - 1 КаАП РБ – парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаванага масавага шэсьця

Людміла Гразнова (заяўляльніца Народнаго Марша, каарадынатар Хартыі’97 па правах чалавека) -- 15 сутак адміністратыўнага арышту 167 - 1 КаАП РБ – парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаванага масавага шэсьця

Зьміцер Бандарэнка (каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя-97) – 15 сутак адміністратыўнага арышту -- Арт. 167- 1 ч.2 КаАП РБ парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаванага масавага шэсьця

Леанід Малахаў (адзін з арганізатараў агульнанацыянальнага страйку прадрымальнікаў 12 сакавіка і Народнага маршу “За лепшае жыцьцё!”, сустаршыня грамадзкага аб’яднаньня “Прыватная ўласнасьць”) --15 сутак адміністратыўнага арышту, Арт.167 -1 ч.2 КаАП РБ – парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаванага масавага шэсьця

Пасьля судоў арганізатары сацыяльнай акцыі былі дастаўленыя ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы акрэсьціна ў Мінску

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international