viasna on patreon

На пілігрымцы ў Будславе затрымалі Кастуся Шыталя

2010 2010-07-02T09:19:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/budslau.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

У вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну падчас штогадовых урачыстасцяў у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, 1 ліпеня быў затрыманы актывіст БХД Кастусь Шыталь.

Адзін з лідэраў БХД Павал Севярынец паведаміў, што ў міліцыянтаў, якія прапускаюць праз турнікеты на свята, ёсць фотаздымкі людзей, якіх трэба абшукаць:

- Затрымалі на ўваходзе, у іх ёсць там фотаздымкі, і яны кажуць: вы падобны на чалавека, якога трэба затрымаць. Затрымліваюць. Абшукваюць. Штосьці адбіраюць, што палічаць патрэбным. І адпускаюць. У Кастуся Шыталя адабралі ўлёткі "Малітва за Беларусь". Там тэкст малітвы за Беларусь і заклік звяртацца да маліты за Беларусь кожную пятніцу.

Кастуся Шыталя адвялі ў пастарунак, дзе без складання пратаколу канфіскавалі 150 улётак кампаніі “Малітва за Беларусь”. Праз паўгадзіны актывіста адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства