Лідэр салігорскага Маладога Фронту, Сяржук Марчык, будзе абскарджваць незаконны прысуд
23.01.2006.
Сяржука Марчыка абвінавацілі ў парушэнні артыкулу 167 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за ўдзел ў "несанкцыянаваным пікеце" 16 сьнежня і прысудзілі штраф у памеры 20 базавых велічыняў.Аднак Сяржук Марчык па сваёй працы сам добра ведае Адміністрацыйны кодэкс і тлумачэньні да яго. Так, адпаведна з рашэньнем Савета міністраў Беларусі ад 2003 года пікетам лічыцца мерапрыемства, удзельнікі якога выказваюць свае палітычныя, грамадзкія ці рэлігійныя погляды. Таму хлопец намераны абскарджваць рашэньне суду ў вызначаны тэрмін і дамагацца адмены прысуду, – паведаміла прэс-служба Маладога Фронту.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








