Пракуратура вынесла папярэджанне выдаўцу хрысціянскай газеты

2010 2010-06-25T14:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg

25 чэрвеня Клецкая раённая пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне Алегу Нікуліну, выдаўцу хрысціянскай газеты “Апостальскі ветразь”, якая выходзіла накладам 299 асобнікаў.

Загадаў Нікуліну з’явіцца да пракурора мясцовы ўчастковы.

Як паведаміў прэсавай службе БХД Алег Нікулін, у тэксце папярэджання ўказана, што ён быццам бы парушыў арт.1 пп. 5, 26, арт. 17, п. 1 і арт. 32 Закона аб СМІ.

Паводле Алега Нікуліна, пракурор Алег Карабкоў папярэдзіў яго, што выданнем газеты, нават маланакладнай, могуць займацца выключна юрыдычныя асобы.

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец патлумачыў, што ў адпаведнасці з Законам аб СМІ, дадзенае патрабаванне не распаўсюджваецца на выданні, наклад якіх не перавышае 299 асобнікаў. “Гэта вынікае з аналізу Закона, які мы правялі пасля таго, як пракуратуры ў некалькіх гарадах выносілі аналагічныя папярэджанні” – кажа юрыст.

Зараз разглядаецца магчымасць перадачы абавязкаў рэдактара газеты “Апостальскі ветразь” іншай асобе, якая пражывае па-за межамі Клецкага раёна.

 

У выданні асвятляліся выключна пытанні рэлігійнага жыцця.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international