У падтрымку Мікалая Аўтуховіча

2010 2010-06-28T16:01:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Камітэт па абароне рэпрэсаваных “Салідарнасць” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” накіравалі Спецдакладчыку ААН па катаваньнях тэрміновую супольную заяву адносна ўтрыманьня  палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

У прыватнасьці, праваабаронцы зьвяртаюць ўвагу на парушэньне права вязьня на атрыманьне медыцынскай дапамогі, што, на думку праваабаронцаў, з’яўляецца праявай катаваньняў і ншых жорсткіх, безчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжаньня з боку адміністрацыі СІЗА №1 і Дэпартамента па выкананьні пакараньняў МУС РБ. Да заявы далучаныя копіі афіцыйных адказаў на патрабаваньні Аўтуховіча аб прадастаўленьні тэрміновай медычнай дапамогі.

Копіі заявы таксама дасланыя Нарвежскаму Хельскінскаму камітэту, Сетцы дамоў правоў чалавека і іншым міжнародным арганізацыям з просьбаю таксама далучыцца да кампаніі спынення катаваньняў і паспрыяць хутчэйшаму лекаваньню палітвязьня.

На мінулым тыдні, калі стала вядома аб пачатку бестэрміновай галадоўкі зняволенага Мікалая Аўтуховіча ў сувязі з адмовай у прадастаўленні яму медыцынскай дапамогі з боку адміністрацыі СІЗА № 1 г. Мінска, з сумеснай заявай у яго падтрымку выступілі Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і ПЦ «Вясна».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international