Шацікава пакараная штрафам у 20 б.в.

2010 2010-06-28T13:28:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кастрычніцікі райсуд Магілёву пакараў Крысьціну Шацікаву штрафам у памеры 20 б.в. па ч. 2 арт. 22.9 КаАП за распаўсюд незарэгістраванай газеты «Наш дом».

Сёньня суд працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы грамадзкай актывісткі, якая была затрыманая 4 траўня каля ўласнага дому з 12 тысячамі асобнікаў выданьня аднайменнай грамадзянскай ініцыятывы "Наш дом".

Судзьдзя Натальля Крашкіна выслухала прадстаўнікоў Шацікавай праваабаронцаў Паўла Левінава і Барыса Бухеля і не пярэчыла прыведзеным довадам аб гарантаваньні дзяржавай канстытуцыйнага права на свабоду слова і інш. Тым ня менш судзьдзя не прыняла пад ўвагу няяўку на паседжаньне міліцыянта Андрэя Шамаценкі, які дапрацоўваў першапачатковы пратакол, адпраўлены на дапрацоўку. Тады ў матэрыялах справы не хапала 3 старонак пісьмовых тлумачэньняў, якія актывістка давала адразу ж пасьля свайго затрыманьня. Паводле Шацікавай, гэтых тлумачэньняў у матэрыялах справы не аказалася і зараз.

Нягледзячы на тое, што падчас мінулага судовага разгляду справы, сьведкі-міліцыянты не змаглі падцьвердзіць факт распаўсюду актывісткай незалежнага выданьня, а таксама тое, што доказаў зьдзейсьненага правапарушэньня не зьявілася і на сеньняшнем паседжаньні, судзьдзя нават не выходзячы з судовай залы абвесьціла рашэньне: прызнаць Крысьціну Шацікаву віноўнай і пакараць штрафам. 

Па словах Барыса Бухеля, такога суду ён яшчэ не бачыў. 

Нагадаем, выданьне «Наш дом» — незарэгістраванае. Мінінфармацыі адмовілася разглядаць дакументы аб яго рэгістрацыі, і цяпер яго заснавальнікі спрабуюць абскардзіць гэтае рашэньне. Выданьне, аднак, друкуецца ў Смаленску, і ўжо не аднойчы яго затрымлівала міліцыя на тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international