viasna on patreon

Панядзелак пачаўся з ператрусаў

2010 2010-06-28T11:52:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/peratrusy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе “Наша ніва”, супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёна Менску правялі ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андруся Крэчкі

Міліцыянты патлумачылі, што Андруся падазраюць ва ўзломе аднаго з інтэрнэт‑сайтаў, які займаецца транспартам і лагістыкай. На ўзлом сайту паскардзіўся намесьнік дырэктара інтэрнэт‑парталу, а міліцыянты западозрылі ў гэтым А. Крэчку. Кампутар хлопца забралі нібыта на праверку.

У той жа час у Івянцы міліцыянты праводзяць ператрус у Тэрэсы Собаль. Яна —прыхільніца незарэгістраванага Саюзу палякаў, узначальвала мясцовы Дом польскі.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, у Івянцы знаходзіцца Андрэй Пачобут — старшыня Галоўнай рады СПБ, не прызнаванага ўладамі. Ён паведаміў, што спадарыню Собаль выклікалі сёньня ў пастарунак на допыт, упершыню — ня ў РАУС у Валожын, а ў івянецкі апорны пункт міліцыі. Аднак калі яна туды зьявілася, міліцыянты разам зь ёю паехалі да яе дахаты.

Спадар Пачобут паведаміў, што ператрус праводзяць у рамках крымінальнай справы супраць Т.Собаль. Сьледзтва падазрае яе, згодна з другой часткай артыкула 210 Крымінальнага кодэксу, у "злоўжываньні службовым становішчам": у 2004 годзе яна атрымала грашовую дапамогу ад кіраўніцтва СПБ — 600 тысяч рублёў. Справа была распачата толькі сёлета, а пазьней яе спынілі — праз даўнасьць часу, калі была атрыманая дапамога. А.Пачобут зазначае, што крымінальную справу адносна Т.Собаль аднавілі нядаўна пасьля таго, як А.Борыс адмовілася ад кіраўніцтва незарэгістраваным Саюзам палякаў. На яго думку, улады ўспрынялі гэты факт як сваю перамогу і вырашылі працягнуць запалохваньне некаторых актывістаў СПБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства