Штрафы нацыянал-бальшавікам

Фота \"Радыё Свабода\"
Фота \"Радыё Свабода\"

24 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёна горада Мінска была разгледжаная справа удзельнікаў мітынгу супраць указу № 60, які быў жорстка разагнаны напярэдадні. Затрыманаму лідэру беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгену Контушу прысудзілі штраф у памеры 25 базавых велічыняў, яшчэ чатыры ўдзельнікі акцыі атрымалі па 5 б.в.
Нагадаем, што 23 чэрвеня ў Менску быў разагнаны АМАПам мітынг супраць ўвядзення ў сілу з 1 ліпеня Указа № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», які закліканы зрабіць больш жорсткім кантроль беларускіх уладаў за інтэрнэт-прасторай у рэспубліцы.
Актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху падавалі заяўку на правядзенне на плошчы Свабоды мітынгу з-за свабоду інтэрнэту, аднак Менгарвыканкам не санкцыянаваў мерапрыемства.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international