Актывісты магілёўскага "Зубра", затрыманыя 16 студзеня на дарозе Мінск-Магілёў, рыхтуюць у пракуратуру скаргі на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

2006 2006-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 сьнежня ў дваццаці кілямэтрах ад Магілёва былі спыненыя два мікрааўтобусы з актывістамі "Зубра", якія накіроўваліся ў Мінск. Супрацоунікі міліцыі спаслаліся на тэхнічныя няспраўнасці транспартных сродкаў, і забаранілі ім працягваць рух. Тады маладыя людзі выйшлі з машын і пайшлі пешшу па дарозе ў менскім накірунку, спыняючы падарожныя машыны.

Некаторыя дабраліся да Мінска такім чынам. На астатніх была наладжаная сапраўдная пагоня. Пад’ехалі каля дзесяці патрульных машын міліцыі. Калі маладыя людзі сайшлі з дарогі, дзясяткі міліцыянтаў з сабакамі і людзей у цывільным пачалі браць іх у кола. Падчас аблавы былі затрыманыя 16 "зуброў".

"Зуброў"пратрымалі ў машынах на тым жа месцы каля трох гадзінаў. За гэты час не было складзены ніякіх працэсуальных дакументаў. Пасля гэтага "зуброў" выпусцілі, і яны вымушаныя былі пешшу і аўтастопам вяртацца ў Магілёў.

"Гэткія беспрэцэдэнтныя захады былі прынятыя не супраць крымінальнікаў, а супраць звычайных грамадзянаў Беларусі. Столькі людзкіх рэсурсаў, дзяржаўных грошаў, было змарнавана толькі дзеля таго, каб не дапусціць удзелу гэтых людзей у акцыі салідарнасці ў Мінску. Гледзячы па ўсяму, дрэнныя справы ўлады, калі яна так спужалася двух дзясяткаў маладых людзей," – сказаў адзін з удзельнікаў падзей прэс-службе моладзевай арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international