Гомельскія ўлады бяздзейнічаюць у справе жыльцоў абрушанага дома

2010 2010-06-24T13:57:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abval_stoli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фото www.gomved.com

фото www.gomved.com

Гаспадары кватэры, пацярпелай пры абрушэнні столевага перакрыцця ў доме 1927 года пабудовы ў цэнтры Гомеля, звярнуліся па дапамогу да праваабаронцаў. Пенсіянеры Клімавы ў выніку бяздзейнасці гарадскіх уладаў вымушаны пражываць у кватэры без столі.

Надзвычайнае здарэнне адбылося позна ўвечары 15 чэрвеня. У кватэры на трэцім паверсе старога трохпавярховага дома абваліліся перакрыцце, якое адзяляе паддашша і кватэру.

- Дом, у якім мы пражываем, па дакументах значыцца 1927 года пабудовы. Падчас ВАВ ад дома засталіся толькі сцены, у 1943 годзе яго аднаўлялі палонныя немцы. З гэтага часу дом не бачыў капітальнага рамонту, хаця жыхары штомесяц спраўна адлічваюць грашовыя сродкі на гэтыя патрэбы, - распавядае пенсіянерка Любоў Клімава.

Пацярпелыя гаспадары скардзяцца праваабаронцам Анатолю Паплаўнаму і Леаніду Судаленку на бяздзейнасць гарадскіх уладаў у пытанні кампенсацыі матэрыяльнай і панесенай маральнай шкоды, а таксама зацягванне рамонту столі, у выніку чаго жыльцы вымушаныя пражываць у кватэры без столі.

Любоў Клімава кажа, што ў выніку абрушэння столі ў яе кватэры пашкоджана ўся мэбля, тэлевізар. Прапанаваная з падменнага фонду кватэра сям'ю не задавальняе, бо яна без выгодаў, газу і гарачай вады.

- У нашай краіне дзейнічае закон «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», паводле якога любы спажывец камунальных паслуг мае права на кампенсацыю прычыненай яму неналежным выкананнем з боку абслугоўваючай арганізацыі шкоды. Абвальванне столевага перакрыцця пашкодзіла маёмасць жыльцоў, таму, пасля збору ўсіх неабходных дакументаў мы дапаможам пацярпелай сям'і падрыхтаваць належны пазоў у суд, - заявіў праваабаронца А.Паплаўны.

Леанід Судаленка падкрэслівае, што ў дадзеным выпадку жыхары маюць яшчэ і поўнае права на кампенсацыю прычыненай ім маральнай шкоды.

- Уяўляеце сітуацыю, калі ўначы на людзей, якія спяць, раптам падае столь? - запытвае праваабаронца. - Такое нават у кашмарным сне не можа прысніцца. Акрамя таго, у выніку бяздзейнасці ўладаў пацярпелая сям'я працягвае пражываць у кватэры без столі. Хіба гэта не можа не прычыняць глыбокія маральныя пакуты?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international