Магілёў: валянтэры «Гавары праўду» на волі

2010 2010-06-23T09:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg
Гавары праўду

Гавары праўду

У чацьвярых затрыманых магілёўскіх валянтэраў грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду» канфіскавалі тры тысячы ўлётак «Сто абліччаў беспрацоўя». Актывісты распаўсюджвалі іх у мікрараёне Саломенка на вуліцы Жамчужнай. У пастарунку два хлопцы й дзьве дзяўчыны прабылі агулам каля трох гадзінаў.

«Мы раскідалі ўлёткі па паштовых скрынях. Нехта патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што мы гэтым займаемся, і калі выходзілі з пад’езду, нас ужо чакалі міліцыянты з аўтаматамі. Міліцыянты напісалі рапарты, выклікалі ўчастковага, і той завёў нас у пастарунак. Улёткі пералічылі й паведамілі, што іх аддадуць на экспэртызу і калі ня выявяць там крамолы, то нам вернуць. У мяне канфіскавалі каля дзьвюх тысяч улётак. Раскідаць мы шмат не пасьпелі. Укінулі каля дзьвюхсот толькі», — паведаміў «Свабодзе» валянтэр Алесь Паплыка.

У другога затрыманага, Аляксея Цэдзіка, міліцыянты канфіскавалі 791 улётку. Хлопцы раскідалі ўлёткі са сваімі сяброўкамі. Іх імёны папрасілі не паведамляць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international