У Менску міліцыянты затрымалі чатырох збіральнікаў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзідэнты Зянона Пазьняка
23.01.2006.
Як паведаміла Радыё свабоад, 22 студзеня у Менску міліцыянты затрымалі збіральнікаў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзідэнты Зянона Пазьняка: кіраўніка ініцыятыўнай групы Сяргея Папкова, а таксама Тацяну Цяцёркіну, Ангеліну Масюту і Валерыя Забродзіна, якія ў падземным пераходзе каля чыгуначнага вакзалу, а таксама ў пераходзе станцыі мэтро "Інстытут культуры" распаўсюджвалі інфармацыю пра народнае галасаваньне. Іх даставілі ў Кастрычніцкую раённую ўправу міліцыі.Сябра ініцыятыўнай групы Юрась Беленькі паведаміў, што ў Сяргея Папкова былі ўзятыя тлумачэньні, а на спадарыню Масюту міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд інфармацыі без выходных дадзеных. Паводле спадара Беленькага, на зьбіральнікаў робіцца псыхалягічны ціск і затрыманьне было незаконным.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








