У Менску міліцыянты затрымалі чатырох збіральнікаў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзідэнты Зянона Пазьняка

2006 2006-01-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Радыё свабоад, 22 студзеня у Менску міліцыянты затрымалі збіральнікаў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзідэнты Зянона Пазьняка: кіраўніка ініцыятыўнай групы Сяргея Папкова, а таксама Тацяну Цяцёркіну, Ангеліну Масюту і Валерыя Забродзіна, якія ў падземным пераходзе каля чыгуначнага вакзалу, а таксама ў пераходзе станцыі мэтро "Інстытут культуры" распаўсюджвалі інфармацыю пра народнае галасаваньне. Іх даставілі ў Кастрычніцкую раённую ўправу міліцыі.

Сябра ініцыятыўнай групы Юрась Беленькі паведаміў, што ў Сяргея Папкова былі ўзятыя тлумачэньні, а на спадарыню Масюту міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд інфармацыі без выходных дадзеных. Паводле спадара Беленькага, на зьбіральнікаў робіцца псыхалягічны ціск і затрыманьне было незаконным.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international