Заява прафэсара Манаева

2010 2010-06-22T14:48:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/manaeu.jpg
Алег Манаеў

Алег Манаеў

1 чэрвеня 2010 года кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта, у якім я працую (уключаючы гады вучобы) 40 гадоў, праз дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук, дзе я працую прафэсарам апошнія 18 гадоў, запатрабавала ад мяне напісаць заяву аб звальненьні „па згодзе бакоў“ без тлумачэньня якіх-небудзь прычынаў. Я адмовіўся гэта зрабіць, паколькі ніякіх парушэньняў працоўнага заканадаўства альбо акадэмічнай дысцыпліны не дапускаў, і заўваг не маю. Да таго ж да выхаду на пэнсію мне засталося ўсяго паўтара года. На наступны дзень мне было сказана, што «я павінен вырашыць гэтую праблему на працягу 10 дзён». Даведаўшыся пра гэта, мае замежныя калегі ініцыявалі збор подпісаў пад лістом-пратэстам, які накіравалі кіраўніцтву БДУ і адміністрацыі прэзыдэнта.

18 чэрвеня, нарэшце, адбылася прамая размова з рэктарам акадэмікам Сяргеем Абламейкам і прарэктарам Уладзімірам Клюня. Мне было сказана, што «ніякіх прэтэнзій па выкладчыцкай або навукова-дасьледчай працы» да мяне няма. Праблема ў іншым. Як супрацоўнік дзяржаўнага унівэрсытэта я «абавязаны не рабіць дзеяньняў, якія выходзяць за рамкі дзяржаўнай палітыкі». У якасьці такіх дзеяньняў расцэньваюцца мае кантакты з рознымі структурамі і лідэрамі апазыцыі, якія "праводзяць антыдзяржаўную палітыку". Я спрабаваў растлумачыць, што, як прафэсійны сацыёляг, які вывучае беларускае грамадзтва, сустракаюся і абмяркоўваю самыя розныя праблемы з самымі рознымі людзьмі, якія прадстаўляюць як улады, так і апазыцыю. Калі кагосьці цікавіць маё меркаваньне, я выказваю яго незалежна ад палітычных поглядаў сваіх суразмоўцаў. У гэтым - сутнасьць маёй прафэсіі, і ў Беларусі, і ў любой іншай краіне. Так, падчас маёй працы ў НІСЭПД, я апублікаваў некалькі кніг, дзесяткі навуковых артыкулаў і інтэрвію у СМІ па найважнейшых праблемах разьвіцьця беларускага грамадзтва, у тым ліку такія, якія ўтрымлівалі крытычны аналіз дзеяньняў як уладаў, так і апазыцыі. Існуюць незьлічоная прыклады іх выкарыстаньня рознымі палітычнымі сіламі. Адзін з апошніх - згадка дасьледаваньняў НІСЭПД ў красавіцкім Пасланьні прэзыдэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Аднак гэтыя аргумэнты не пераканалі кіраўнікоў БДУ. Мне сказалі, што «пытаньне аб звальненьні зараз не стаіць», але я "павінен прытрымлівацца вызначаных рамак". Гэта значыць, што далейшая праца ў БДУ аказваецца ў залежнасьці ад маёй палітычнай лаяльнасьці, прычым гаворка ідзе не столькі пра працу ва ўнівэрсытэце, колькі за яго межамі. Я высока цаню сваю alma mater і стараюся, каб новыя пакаленьні студэнтаў адчувалі да яе такія ж пачуцьці. Але прытрымлівацца якіх-небудзь ідэалагічных альбо палітычных «рамак» ў сваёй прафэсійнай дзейнасьці, нават дзеля захаваньня працы, не буду - гэта супярэчыць майму прафэсійнаму і грамадзянскаму доўгу.

Выказваю таксама самую шчырую ўдзячнасьць замежным калегам за разуменьне і падтрымку маёй дзейнасці. Няма ніякіх сумневаў, што менавіта іх салідарны голас калі не спыніў, дык хаця б замарудзіў працэс майго звальненьня "па згодзе бакоў".

Мінск, 20 чэрвеня 2010 г.   

Пратэст*

123 подпісы паставілі навукоўцы іншых краінаў пад лістом пратэсту і салідарнасьці з прафесарам Манаевым 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international