На скаргу ў Генеральную пракуратуру адказаў той, на каго скардзіліся

2010 2010-06-22T10:42:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg

Сябра ГА «БАЖ» з Гомеля Юрый Варонежцаў даслаў паўторную скаргу Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Рыгору Васілевічу.

Першую скаргу ён накіраваў у пракуратуру яшчэ 20 траўня — праз два дні пасля правядзення ў яго кватэры ператрусу з «неправамерным адабраннем маёмасці». Варонежцаў скардзіўся на дзеянні супрацоўнікаў Ленінскага РУУС г. Мінска, з санкцыі якіх адбыўся вобшук. (Ператрус праводзілі супрацоўнікі УУС Гомельскага аблвыканкама паводле пастановы старшай следчай следчага аддзелу Ленінскага РУУС Мінска Вікторыі Юхневіч).

«Адказ мне прыйшоў не з Генеральнай пракуратуры, а з Ленінскага РУУС Мінска. То бок з установы, на якую скардзіўся, — распавёў Юрый Варонежцаў. — Мне паведамілі, што мае «скаргі ў пракуратуру і міліцыю разгледжаны і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы…»

Згодна з артыкулам 9 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян», забаронена перадаваць скаргі грамадзян ў дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (адказным асобам), дзеянні альбо бяздзеянне якіх абскарджваюцца. За выключэннем выпадкаў, калі разгляд належыць да выключнай кампетэнцыі гэтых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый альбо адказных асобаў.

«Мне і маёй сям’і, маім дзецям — непаўнагадовай дачцэ і сыну-інваліду з дзяцінства — нанесеная істотная шкода. Забралі іх рэчы: телефоны, камп’ютэры, музычныя дыскі, відэакасеты хатніх дзіцячых святаў. Забралі з кватэры і ўсе грошы», — нагадаў Ю. Варонежцаў.

Юрый Варонежцаў просіць правесці пракурорскую праверку і даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў Ленінскага РУУС Мінска.

18 траўня ў кватэру, якая належыць жонцы Ю. Варонежцава, адбыўся ператрус — у межах міліцэйскага «рэйду» па кватэрах і офісах актывістаў кампаніі «Гавары праўду!». Пад час вобшуку, які доўжыўся каля 5 гадзін, міліцыянты забралі 3 ноўтбукі, камп’ютэр яго сына, відэакамеру, мабільныя тэлефоны, дыскі, касеты, флэшкі, кнігі і грошы — ад 5 да 7 тыс. долараў. Нічога з забраных рэчаў пакуль не вярнулі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства