Камітэт ААН зарэгістраваў чарговае паведамленьне пра парушэньне правоў ў Беларусі

2010 2010-06-18T11:41:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/united_nations1.jpg

Паведамленне актывіста Руху было зарэгістравана 19 мая 2010 году. Гэта ўжо 78-я справа, якая прынята Камітэтам на разгляд ў адносінах да дзяржавы Беларусь.

Брэсцкія актывісты Руху "За Свабоду" Віталь Сымонік і Андрэй Шарэнда былі затрыманыя 26 ліпеня 2006 году, падчас раздачы ўлётак пра мітынг да гадавіны абвяшчэння Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На актвіcта Сымоніка быў складзены адміністрацыйны пратакол  паводле артыкула 172, ч.3 КоАП ("незаконны распаўсюд друкаваных выданняў"). Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Брэста пакарала Віталя Сымоніка штрафам у 100 тысяч рублёў. Спробы абскардзіць гэтае рашэнне у судовых інстанцыях вынікаў не далі.

Віталь Сымонік не згодны з прававой ацэнкай сваіх дзеянняў. На думку актывіста, спасылка на нормы Закону "Аб друку і іншых СМІ" не абаснаваная. Улётка не з'яўляецца перыядычным выданнем, таму Законам "Аб друку і іншых СМІ" рэгуляваць яе распаўсюд нельга.

Прымяненне гэтага Закону ў дадзеным выпадку абмяжоўвае свабоду распаўсюджваць інфармацыю і ідэі (п.2 арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах). Паколькі улётка змяшчала крытыку ўлады, за якую, на думку актывіста, насамрэч ён і быў пакараны, Віталь Сымонік расцэньвае дзеянні ўлады, як пераслед за палітычныя погляды і перакананні (п.1 арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах). Актывіст Руху таксама лічыць, што быў адвольна затрыманы, чым парушана ягонае права на свабоду і асабістую недатыкальнасць (п.1 арт. 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах), а таксама быў пазбаўлены справядлівага судовага разбіральніцтва (арт. 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international