Аўтуховіч абвясьціў галадоўку

Тэгі: акцыі, палітвязьні
Крыніца: Радыё «Свабода»

Мікалай Аўтуховіч абвясьціў у менскім сьледчым ізалятары галадоўку. Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Павал Сапелка.

У Мікалая Аўтуховіча трывалыя праблемы з зубамі, яму патрэбна пратэзаваньне, але неабходную мэдычную дапамогу ў ізалятары, дзе яго трымаюць больш за год, яму не аказваюць. З гэтай нагоды Аўтуховіч зьвярнуўся да намесьніка начальніка дэпартамэнта выкананьня пакараньняў па мэдычнай частцы з заявай з патрабаваньнем аказаць яму адпаведную дапамогу. Але вынікаў гэтай заявы няма. У Аўтуховіча ёсьць падазрэньні, што заяву ўвогуле не перадалі. Таму ў знак пратэсту ён абвясьціў галадоўку.
Паводле Паўла Сапелкі, Мікалай Аўтуховіч галадуе ўжо другі дзень, стан здароўя яго пакуль здавальняючы.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international