У Драгічынскім раёне па-ранейшаму забіваюць пенсіянераў

2010 2010-06-17T14:32:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sastarelyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 лістапада 2009 года ў Драгічынскім раёне было знойдзенае цела 85-гадовай жыхаркі вёскі Гутава. Паводле экспертызы, жанчына была задушаная. Па падазрэньні ў забойстве затрыманыя дзьве 24-гадовыя жанчыны, адна з якіх зьяўляецца грамадзянкай Расіі.

А зусім нядаўна, ўначы з 15 на 16 чэрвеня ў Антопалі Драгічынскага раёну адбыўся пажар. Калі яго патушылі, то знайшлі целы 85-гадовай гаспадыні дому і яе сына, якому было 55 год. Судова-медыцынская экспертыза ўжо вызначыла, што сьмерць была гвалтоўнай. Маці і сын загінулі ад шматлікіх раненьняў. Крымінальную справу па факце забойства і спаленьня двух чалавек распачала пракуратура Драгічынскага раёну, паведамляе БЕЛТА.

Нагаем, што 29 чэрвеня 2009 года да вышэйшай меры пакараньня Брэсцкі абласны суд прыгаварыў 30-гадовага жыхара Драгічынскага раёна Васіля Юзэпчука за забойства шасьці пажылых жанчын. 18 сакавіка прысуд быў прыведзены ў выкананьне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international