Скарга Рамашкевіча не задаволеная
17 чэрвеня Гарадзенскі абласны суд разглядаў скаргу былога кандыдата ў дэпутаты Алега Рамашкевіча на адміністратыўны прысуд у выглядзе штрафу. Яго вінавацілі ў наклейваньні агітацыйных перадвыбарчых улётак нібыта ў недазволеным месцы.
Суд скаргу актывіста не задаволіў і зараз Алег Рамашкевіч мусіць выплаціць штраф у памеры 875 тысяч рублёў.
















