„Экадом” падаў у суд на дырэкцыю будучай АЭС

2010 2010-06-16T17:28:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aes_astravec11.jpg

У судзе Астраўца прайшло пасяджэнне па зыску да дырэкцыі будучай беларускай атамнай электрастанцыі.

Зыск падала грамадскае аб’яднанне „Экадом”, на меркаванне якога дырэкацыя АЭС парушыла палажэнне Архускай канвенцыі і заканадаўства Беларусі, калі не прадаставіла ацэнку ўздзеяння на асяроддзе. Згодна міжнародным патрабаванням, дырэкцыя гэта мусіла зрабіць па першым патрабаванні.

Як кажа кіраўнік аб’яднання „Экадом” Ірына Сухій, разбіральніцва па сутнасці не адбылося. Суд разбіральніцтва спыніў і перанаправіў справу ў гаспадарчы суд. Пазоўнікі з гэтым не згодыя.

– Мы адразу падалі зыск ад „Экадома”. Яны перанакіравалі ў гаспадарчы суд. Мы падалі другі зыск. Прынялі справу да разгляду, але насамрэч разгляд справы не адбыўся. Суд прыпыніў разбіральніцтва і перанакіраваў справу ў гаспадарччы суд.

Пазоўнікі з такім рашэннем суда не згодныя і мяркуюць абскардзіць рашэнне Астравецкага суда і дамагацца прадстаўлення матэрыялаў ад дырэкцыі Астравецкай АЭС.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства