Аляксандр Рамановіч пакараны штрафам

2010 2010-06-16T18:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра партыі БНФ і актывіст руху “За свабоду”  Аляксандр Рамановіч пакараны Пінскім гарадскім судом штрафам у 30 базавых велічынь, што складае 1 мільён 50 тысяч рублёў за выгатаўленне і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.

- Відавочна было, што справай з самага пачатку займаюцца спецслужбы. Суддзі трэба было вынесці патрэбнае рашэнне, якое ўжо было, можна сказаць, вынесенае. Трэба было напісаць матывіровачную частку гэтага рашэння. Гэта ў яго вельмі шмат часу нават заняло.

Судовае паседжанне цягнулася з паловы 12-ай амаль да паловы 17-ай, уключаючы перапынкі. Паўтары гадзіны спатрэбілася суддзі Івану Корэцу для вынясення рашэння.

Аляксандр Рамановіч лічыць абвінавачванне абсалютна надуманым. На яго думку, правахоўныя органы такім чынам спадзяюцца спыніць яго палітычную і грамадскую дзейнасць перад прэзідэнцкімі выбарамі.

Рамановіч будзе падаваць касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд.

 

***

Сябра Партыі БНФ і актывіст Руху „За свбоду”  Аляксандр Рамановіч з Пінска лічыць, што маральны ціск з боку праваахоўных органаў набывае ўсё новыя формы.

Яго наведаў участковы з паведамленнем, што атрыманы ліст ад суддзі, каб Рамановіч быў дастаўлены на судовы працэс 16 чэрвеня міліцыяй у прымусовым парадку:

- Абурае тое, што замест проста позвы да мяне, ліст ад суддзі быў накіраваны ўчастковаму.  Па ўсім відавочна, што справа гэта сфабрыкаваная, усе доказы прыцянуты за вушы, як кажуць. У суддзі хучэй за ўсё нават ёсць рашэнне па гэтай адміністрацыйнай справе. Таму яны так спяшаюцца гэтую справу правярнуць.

З прыходам на першы судовы працэс 14 чэрвеня  Аляксандра Рамановіча ніякіх праблем не было. Адзінае, што працэс быў адкладзены з-за прыступу эпілепсіі ў брата Аляксандра, які прыйшоў таксама ў суд . Актывісту, які даглядае брата-інваліда, прыйшлося паехаць з ім на хуткай у бальніцу. Аляксандр Рамановіч не пагадзіўся на прапанову суддзі, каб працэс прайшоў без яго прысутнасці.

Рамановічу інкрымінуюць выраб і распаўюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі, канфіскаванай пад час ператрусу 1 красавіка.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international