Новыя парушэньні ў зборы подпісаў за Лукашэнку зьвязаныя з непаўнагадовымі падлеткамі

2006 2006-01-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Штаб лідара дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча звярнуўся жыхар Віцебска Алег Сідараў, які паведаміў, што 16 студзеня навучэнка 9 класа віцебскай сярэдняй школы №6 Вікторыя Валоўдіна збірала подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнка кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. С такой прапановай, у тым ліку, яна звярнулася і да А.Сідарава.
Як вядома, Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь забараняе збор подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння кандыдата ў прэзідэнты асобам, якія не з`яўляюцца сябрамі ініцыятыўнай групы. У сваю чаргу, сябрамі ініцыятыўнай групы могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.
Па дадзенаму факту юрыдычнай службай Штаба Мілінкевіча зараз праводзіцца праверка, паведаміла прэс-служба Хартыі-97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international