Шукалі браканьера - абшукалі апазіцыянера

2010 2010-06-16T14:01:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shabietnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Олег Шабетник

Олег Шабетник

У мястэчку Парычы Светлагорскага раёна, што на Гомельшчыне, увечары 15 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі аўтамабіль Алега Шабетніка, актывіста кампаніі “Гавары Праўду!” з Рэчыцы. Прычына, названая праваахоўнікамі, банальная - паступіў ананімны званок, нібыта ў аўтамабілі актывіста могуць знаходзіцца браканьеры.

Відавочна, гісторыя з браканьерамі з'яўляецца мясцовым ноу-хау, здольным дапамагчы міліцыі спыняць і правяраць транспарт актывістаў на прадмет перавозкі друкаванай літаратуры кампаніі “Гавары Праўду!”.

У Алега Шабетніка міліцыянты канфіскавалі ўлёткі кампаніі, а таксама буклеты “100 твараў беспрацоўя”. Актывіст лічыць, што супрацоўнікі міліцыі без дастатковых на тое падставаў парушылі яго права на распаўсюд інфармацыі, паколькі ўся друкаваная прадукцыя мае неабходныя выходныя дадзеныя.

Сёння, 16 чэрвеня, актывіст падаў скаргу на імя начальніка абласнога УУС, у якой ставіць пытанне аб незаконнасці дзеянняў падначаленых яму міліцыянтаў і патрабуе вяртання незаконна канфіскаванай друкаванай прадукцыі. Таксама А.Шабетнік указвае на шматлікія працэсуальныя парушэнні. Прад'яўленая яму пастанову аб аглядзе аўтамабіля не была санкцыянаваная пракурорам, таксама па яго патрабаванні не была выдадзена копія пратаколу канфіскацыі друкаванай прадукцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international