У Мінску на некалькі гадзінаў затрымлівалі журналістак

2010 2010-06-16T08:35:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/02465242_100.jpg

Журналістак Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек затрымалі 15 чэрвеня каля будынку БДУ. Яны прыехалі на асвятленне акцыі актывістаў кампаніі «Гавары праўду», якія раздавалі будучым студэнтам улёткі са зваротам Уладзіміра Някляева.

«Не паспелі мы і аднаго каментара ўзяць, як да нас падляцелі людзі са службы аховы ўніверсітэту», — распавяла прэс-службе «БАЖ» Наста Краўчук.

Журналісткамі патлумачылі, што на тэрыторыі БДУ забароненыя відэаздымкі. Ахова ўніверсітэта вызвала на журналістак і тых, хто спрабаваў іх абараніць, міліцыю.

Насту Краўчук і Вольгу Жарнасек даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, адкуль пасля высвятлення асобаў і праверкі асабістых рэчаў, адпусцілі без складання пратаколаў.

«Пакуль мы спрачаліся з аховаю, адбылася патасоўка, у якой, нажаль, была сапсаваная наша камера», — дадала Наста Краўчук.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international