“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube

Відэаролік “Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” прэзентаваны на YouTube ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Праект падрыхтаваны Праваабарончым Цэнтрам “Вясна” пры дапамозе тэлеканала “Белсат” і сусветнай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

У сюжэце антыгуманная сутнасць смяротнага пакарання паказваецца праз пакуты Святланы Жук і Варвары Юзэпчук – дзвюх маці, чые сыны былі расстраляныя ў сакавіку 2010 году насуперак патрабаванням Камітэту ААН па правах чалавека.

Андрэй Жук і Васіль Юзэпчук былі расстраляныя згодна з вынесенымі ім смяротнымі прысудамі, але ў парушэнне міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека. У Камітэце ААН па правах чалавека былі зарэгістраваныя індывідуальныя звароты, накіраваныя ад імя А.Жука і В.Юзэпчука. Камітэт неаднаразова накіроўваў уладам Беларусі вербальную ноту з патрабаваннем не выконваць прысуды да разгляду скаргаў па сутнасці.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international
Энергоэффективные готовые дома под ключ с завода: цены.