Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус шукае праўды

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

15 чэрвеня прадпрымальнік з Баранавічаў Мікалай Чарнавус накіраваў заяву Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку, старшыням Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Ад імя баранавіцкіх прадпрымальнікаў ён скардзіцца на незаконныя дзеянні гомельскай мытні. Яшчэ ў 2009 годзе мытнікі незаконна адабралі тавар у прадпрымальніцы Ніны Іванашка.

Старшыня Вярхоўнага Суда Уладзімір Сукала, як сцвярджае Мікалай Чарнавус, сваёй пастановай прызнаў парушэнні заканадаўства гомельскімі мытнікамі, прыпыніўшы выкананне пакарання.

У заяве Мікалая Чарнавуса гаворыцца, што нягледзячы на такое рашэнне Старшыні Вярхоўнага Суда, прадпрымальніцы Ніне Іванашка так і не вярнулі канфіскаваны тавар. Больш за тое, суддзя Гомельскай вобласці дала зразумець баранавіцкай прадпрымальніцы, што  рашэнне Старшыні Вярхоўнага Суда будзе хутка адменена. Цікава, адкуль у правінцыйнага суддзі столькі ўпэўненасці ў сваёй безпакаранасці за здзяйсненне беззаконня, ставіць рытарычнае пытанне Мікалай Чарнавус.

Не знайшоўшы праўды ў беларускіх судах, Мікалай Чарнавус ад імя Ніны Іванашка і ўсіх баранавіцкіх прадпрымальнікаў звярнуўся да прэзідэнта і парламентарыяў, спадзяючыся знайсці праўду.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international