Студэнтам-завочнікам адмянілі адтэрміноўку ад войска

2010 2010-06-15T11:41:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/u_vojsku.jpg

Дэпутата Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе. Як паведамляе БелаПАН, законапраект таксама адмяняе для завочнікаў адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу.

Акрамя таго, вайскоўцаў тэрміновай службы на час прызыву вызваляць ад выплаты жыллёвых крэдытаў.

Па словах вайскоўцаў, неабходнасць адмяніць адтэрміноўку звязаная са штогадовым скарачэннем колькасці прызыўнікоў. У апошні час колькасць грамадзян, якім споўнілася 18 гадоў, штогод скарачаецца на 5—7%. Так, у 2007 годзе прыдатнымі да вайсковай службы прызнавалася 58,4% маладых людзей, у 2008-м — 49%, а падчас апошняга прызыву — 40,5%. У бліжэйшыя два-тры гады сітуацыя не зменіцца, мяркуюць у Мінабароны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international