Суд застаўся на баку Міхайлава

2010 2010-06-15T13:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jan_mihajlau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 15 чэрвеня, Менскі абласны суд разгледзеў касацыйны пратэст дзяржаўнага абвінаваўцы Даўбнюк Л.П. на апраўдальны прысуд суду Менскага раёну, вынесены па крымінальнай справе верніка Яна Міхайлава. Суд пакінуў апраўдальны прысуд у сіле.

4 траўня ў Менскім райсудзе быў абвешчаны прысуд пра крымінальнай справе аб ўхіленьні ад вайсковай службы верніка Яна Міхайлава. Суддзя Вячаслаў Тулейка апраўдаў Міхайлава, які паводле папярэдняга прысуду амаль 3 месяцы знаходзіўся пад арыштам за ўхіленьне ад вайсковай службы.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года, 15 сьнежня, Ян Міхайлаў быў затрыманы і пакараны арыштам на 3 месяцы за нібыта ўхіленьне ад вайсковай службы. Юнак практычна да канца адбыў тэрмін арышту. Аднак гэты прысуд быз прызнаны незаконным і справу накіравалі на перагляд.  10 сакавіка ён выйшаў на волю і знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Варта таксама нагадаць што “Міжнародная амністыя” прызнала Яна Міхайлава вязнем сумленьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international