«Intex-press» зноў не вярнулі ў дзяржаўную сістэму распаўсюду

2010 2010-06-14T09:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/intex-press.jpg

Паразай скончылася спроба баранавічскай незалежнай газеты

«Intex-press» трапіць у дзяржаўную сістэму распаўсюду ў II паўгоддзі 2010 года.

 

На чарговы зварот газеты аб уключэнні незалежнага выдання ў дзяржаўную сістэму распаўсюду рэдакцыя атрымала чарговыя адмовы.

РУП «Белпошта» ізноўку вырашыла, што супрацоўніцтва з самым папулярным выданнем у Баранавічскім рэгіёне «немэтазгоднае», а гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Брэстаблсаюздрук» зноў паскардзілася на «вялікую загружанасць тарговай сеткі Баранавічаў, Ляхавічаў, куды трапляе болей за 700 найменаванняў перыядычных выданняў пры магчымасці тыповага шапіку адначасова размесціць 250–300 найменаванняў».

Брэсцкі філіял «Белпошты» на прапанову «Intex-press» аб супрацоўніцтве пакуль нічога не адказаў, але ў рэдыкцыі няма на гэтых конт вялікай надзеі.

Даведка.

«Intex-press» — адно з самых буйных незалежных рэгіянальных выданняў краіны, якое выдаецца з 1994 года. Сённяшні наклад выдання — болей за 20 тысячаў.

Напрыканцы 2005 года газета была выключана з каталогаў «Белпошты» і знікла з шапікаў «Саюздруку».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international