Правакацыя супраць праваабаронцы Салаўёва

2010 2010-06-14T14:16:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salaujou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў

Зміцер Салаўёў

Праваабаронца Зміцер Салаўёў атрымаў адказ на сваю скаргу з Пракуратуры горада Наваполацка. Праваабаронца заяўляе, што факты, выкладзеныя ў адказе за подпісам Пракурора горада А.Т. Аўсюка, з’яўляюцца правакацыяй.

Зміцер Салаўёў скардзіўся на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, што праводзілі ператрус у прыналежным яму памяшканні ў межах крымінальнай справы па арт.341 КК Рэспублікі Беларусь (па факту напісання ў г.Наваполацку фашысцкіх надпісаў).

Праваабаронца звяртае ўвагу на выкладзеныя у адказе гарадскога пракурора факты, якія цалкам не адпавядаюць рэчаіснасці:

“Па дадзенай справе быў дапытаны шэраг асобаў, адзін з іх паказаў, што каля 2-ух гадоў таму пазнаёміўся з хлопцамі, якія прапанавалі стаць сябрамарганізацыі “Малады Фронт”. Офіс арганізацыі размяшчаўся па адрасе: г.Наваполацк, вул.Алімпійская, 2, - на першым паверсе, злева ад уваходу і ўяўляў сабой пакой, дзе стаялі некалькі сталоў, кампутар, розныя кнігі, сцягі розных дзяржаваў. <…> Увосень 2009 г., па просьбе хлопцаў, ён намаляваў фашысцкую свастыку на сцяне офісу на вуліцы…”

Зм.Салаўёў падкрэслівае, што з 2003 года, як ён мае офіс, арганізацыя “Малады Фронт” там ніколі не базавалася:  

- У нас насамрэч збіраецца моладзь, але ніякага “Маладога Фронту” там не было. На офісе часта бываюць актывісты, тая ж моладзь БНФ, і іншыя, хто займаецца культурніцкай дзейнасцю.

Праваабаронца лічыць, што зараз адбываецца спроба фабрыкацыі нейкай справы.

- Насамрэч, гэта поўная лухта. Неафашыстаў, якія насамрэч малявалі па горадзе свастыку, яны не шукаюць. Мне тры разы прыходзілі адмовы, дзе гаварылася, што ў дзеяннях гэтых людзей няма складу крымінальнага злачынства. І зараз спрабуюць проста сфабрыкаваць справу па невядомых мне прычынах. Увогуле не зразумела, чаму ворганы пракуратуры і міліцыі не ловяць гэтых неафашыстаў, а  ствараюць праблемы іншым людзям. Такім чынам яны спрабуюць проста абмазаць нас брудам і начапіць пэўны ярлык, - абураецца Зміцер Салаўёў. - І мне гэта сітуацыя нагадвае 37-мы год, калі ўсім пісалі проста “шпіён”, стралялі ў патыліцу, пры гэтым не вельмі абцяжарваючыся нейкай логікай ці нармальным даследваннем.  

Праваабаронца расцэньвае гэту сітуацыю як чыстую правакацыю і збіраецца падрыхтаваць скаргу ў пракуратуру. Пры неабходнасці Зміцер Салаўёў намераны звяртацца і ў міжнародныя інстанцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international