viasna on patreon

Алесь Бяляцкі: Прэмія Вясне -- гэта сумная ўзнагарода, бо яна датычыцца сітуацыі ў нашай краіне, лепей бы нам такіх прэміяў не атрымліваць.

2006 2006-01-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 студзеня 2006 года Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт узнагародзіў старшыню забароненага ўладамі Праваабарончага цэнтру Вясна Алеся Бяляцкага прэміяй міра імя Андрэя Сахарава 2006.
У паведамленьні для прэсы ад НХК гаворыцца, што "Алесь Бяляцкі зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком Праваабарончага цэнтру "Вясна", адной з вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый. І гэтая дзейнасьць асабліва вылучыла яго ў асяроддзі грамадзкіх арганізацыяў і апазіцыйнага руху".
Далей у паведамленьні гаворыцца, што "Вясна" - адна з рэдкіх арганізацыяў, якая аказвае канкрэтную дапамогу ахвярам таталітарнага рэжыму ў Беларусі. "Вясна" зьяўляецца народнай інфармацыйнай крыніцай па правах чалавека ў сябе на Радзіме, а таксама зьяўляецца крыніцай інфармацыі і для міжнароднай супольнасьці ў галіне правоў чалавека, палітычных стасункаў, сітуацыі з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі".
Прэмія міра імя Андрэя Сахарава была заснаваная ў 1980 годзе Нарвежскім Хельсінкскім Камітэтам са згоды і пры падтрымцы самога А.Сахарава.
У вітальным лісьце ад Нарвежскага Хельсінкскага Камітэту гаворыцца: Мы ўручаем Вам прэмію ў знак прызнаньня той працы, якую Вы і Вясна прарабілі на працягу некалькіх гадоў. Мы спадзяемся таксама, што прэмія зьверне ўвагу на сітуацыю ў Беларусі на сёньняшні дзень, улічваючы, што сітуацыя з правамі чалавека пагоршылася як ніколі.
Сярод ранейшых атрымальнікаў прэміі ёсьць Сяргей Кавалёў (Расія), Фонд правоў чалавека (Турцыя), Хартыя 77 (Чэхія). Алесь Бяляцкі пракаментаваў такім чынам гэтую падзею: З аднаго боку, гэта бясспрэчнае прызнаньне заслугаў усяго беларускага праваабарончага руху, які пасьлядоўна адстойвае прынцыпы дэмакратыі і правоў чалавека ў тых складаных умовах, якія склаліся ў Беларусі на сёньня. З другога боку, гэта сумная ўзнагарода. Яна кажа пра глыбокую занепакоенасьць міжнароднай супольнасьці сітуацыяй пастаяннага парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. Гэта сумная ўзнагарода, бо яна датычыцца сітуацыі ў нашай краіне, лепей бы нам такіх прэміяў не атрымліваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства