viasna on patreon

25 Сакавіка ў Менску будзе адзначана шэсьцем

2003 2003-03-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па даручэньні кааліцыйнай Рабочай групы сьвяткаваньня 85-годзьдзя незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, у якую ўваходзяць кіраўнікі Партыі БНФ, Аб'яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі, ТБМ імя Скарыны, Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў, у Менгарвыканкам пададзеная заяўка на шэсьце й мітынг-канцэрт у гонар юбілею.

Прапануецца збор а 17.30 на пл. Якуба Коласа й шэсьце да сквэру Янкі Купалы, дзе мае адбыцца мітынг і канцэрт. Лёзунгі шэсьця: "85 год Незалежнасьці", "Беларусь -- у Эўрапейскі Зьвяз", "Не -- расейскаму рублю" і інш.

Акрамя шэсьця, Рабочая група плянуе ўрачысты сход і канцэрт для ўшанаваньня юбілею. Адбудзецца таксама адкрыцьцё традыцыйнае выставы мастацкае суполкі "Пагоня", будуць выдадзеныя паштоўкі й календары.

--
www.pbnf.org -- афiцыйны сайт Партыi БНФ
Пiшыце: pbnf@pbnf.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства