Міколу Дземідзенку абвінавацілі ў расклейцы ўлётак па Віцебску

2010 2010-06-11T08:08:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzemidzenka.jpg
Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Паводле адміністрацыйнага заканадаўства міліцыянты кваліфікавалі гэта як забруджваньне гораду.

Актывіст распавёў, што яго затрымалі ў тралейбусе: некалькі міліцыянтаў з аўтаматамі зайшлі ў салён, загадалі кіроўцу зачыніць дзьверы і на вачах у пасажыраў затрымлівалі Міколу Дземідзенку як небясьпечнага злачынцу.
Аднак у Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі, куды хлопца завезьлі ўжо пасьля таго, як некалькі гадзінаў пратрымалі ў Першамайскім РАУС, супрацоўнікі запісалі ў пратаколе затрыманьня, што засьпелі яго за расклейваньнем улётак.
Больш за 200 улётак у Міколы Дземідзенкі забралі. Ён кажа, што прывёз агітацыйную прадукцыю ў Віцебск зь Менску, каб раздаць яе на сустрэчы зь сябрамі стваранай партыі БХД і «Маладога фронту».
Склаўшы пратакол пра адміністрацыйнае парушэньне, міліцыянты адпусьцілі актывіста. У двух віцебскіх райаддзелах міліцыі яго ўтрымлівалі каля пяці гадзін.

* * *
У той жа дзень у Віцебску быў затрыманы яшчэ адзін актывіст БХД Алесь Галавань. Яго пратрымалі  ў Першамайскім РАУСе амаль дзьве гадзіны, аднак адпусцілі дахаты без складаньня пратаколу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international