18 студзеня ў Баранавічах актывіст апазіцыі Сяргей Марчык аштрафаваны на 20 базавых адзінак
19.01.2006.
Актывіст моладзевага руху Сяргей Марчык пакараны за ўдзел ў "незаконным сходзе", які адбыўся 16 сьнежня 2005 г. на цэнтральнай плошчы горада. Юнак абвінавачваўся ў парушэньні арт. 167.1 КаАП Рэспублікі Беларусь (арганізацыі ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Трэба нагадаць, што 16 сьнежня 2005 г. у дзень салідарнасьці з беларускімі палітычнымі вязьнямі і сем'ямі зьніклых палітыкаў на галоўную плошчу г. Баранавічы выйшлі некалькі дзесяткаў людзей з запаленымі сьвечкамі. На думку супрацоўнікаў міліцыі гэтыя дзеняньні з'яўляліся несанкцыянаваным сходам і парушалі ўстаноўлены парадак правядзеньня дадзеных мерапрыемстваў.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








