Да пяці катэгорый невыязных грамадзян дадаліся яшчэ дзве

2010 2010-06-10T17:44:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stop-kontrol.jpg

На прэс-канферэнцыі ў Мінску 10 чэрвеня начальнік аддзела па пашпартнай працы і выездзе за мяжу дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Дзмітрый Леўчанка нагадаў, што абавязковым дакументам для перасячэння мяжы грамадзянамі Беларусі з'яўляецца нацыянальны пашпарт. Выключэнне складаюць непаўналетнія жыхары прыгранічных з Украінай раёнаў, якія могуць прыехаць у гэтую краіну з пасведчаннем аб нараджэнні. Але для транзіту цераз Украіну і ім спатрэбіцца пашпарт.

Закранаючы парадак перасячэння мяжы непаўналетнімі, Леўчанка нагадаў, што, згодна з новым заканадаўствам, яны могуць свабодна выязджаць з краіны ў суправаджэнні двух законных прадстаўнікоў, "якімі з'яўляюцца ў ідэале бацька і маці", а таксама ў суправаджэнні аднаго з іх, калі другі не ўстанавіў у судовым парадку іншы механізм выезду. Калі дзіця выязджае з трэцяй асобай, то неабходна згода абодвух законных прадстаўнікоў.

Згода другога законнага прадстаўніка не патрэбна, калі дзіця едзе на лячэнне або кансультацыю, што пацверджана ўрачэбнымі дакументамі. А таксама калі арганізаваная група дзяцей выязджае па лініі дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці пры прэзідэнце. На школьныя экскурсіі гэта не распаўсюджваецца. Для такога выезду неабходна згода абодвух законных прадстаўнікоў.

Апрача таго, Леўчанка паведаміў, што ў выніку мадэрнізацыі банка звестак грамадзян Беларусі, выезд якім за мяжу часова абмежаваны, колькасць асоб, унесеных у яго, скароціцца прыкладна ў паўтара разу.

Цяпер, паводле яго слоў, да пяці катэгорый невыязных грамадзян, існаваўшых у раней дзейным законе, прыбавіліся яшчэ дзве. Першая — гэта грамадзяне, за якімі згодна з рашэннем суда ўстаноўлены прэвентыўны нагляд. Другая — службовыя асобы юрыдычных асоб, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб пачатку працэдуры банкруцтва.

Як зазначыў прадстаўнік МУС, магчымасць скарачэння колькасці невыязных грамадзян з'яўляецца дзякуючы прадугледжанаму новым законам альтэрнатыўнаму падыходу да пытання ўнясення або неўнясення канкрэтнага грамадзяніна ў банк звестак. Рашэнне пра гэта будзе прымаць следчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international