Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у канферэнцыі АБСЕ ў Капенгагене

2010 2010-06-10T18:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_bialiatski8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

Старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі

10 – 11 чэрвеня ў Капенгагене (Данія) праходзіць канферэнцыя АБСЕ з нагоды 20-ай гадавіны падпісання Капенгагенскіх пагадненняў. Ад беларускіх НДА на канферэнцыю запрошаны віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), кіраўнік Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

На канферэнцыі таксама прысутнічае афіцыйная дэлегацыя ад Беларусі.

Сімвалічна, што канферэнцыя АБСЕ праходзіць у той жа залі, дзе 20 гадоў таму былі падпісаныя Капенгагенскія пагадненні. На той час гэты дакумент з’яўляўся ў пэўным сэнсе рэвалюцыйным. Гэта быў пераломны час, калі некалькі цэнтральнаеўрапейскіх дзяржаваў абвясцілі пра пераход да дэмакратыі. Тады адбыліся пэўныя змены і ў Савецкім Саюзе. Гэтыя краіны саспелі да падпісання пакета Дэкларацый, якія гарантавалі развіццё грамадзянскіх і палітычных правоў на іх тэрыторыях. Капенгагенскія пагадненні накіраваныя, у першую чаргу, на падтрымку правоў чалавека, дэмакратыі ў краінах-падпісантах.

- Трэба з сумам канстатаваць, што прайшло 20 гадоў, але частка краінаў, якія засталіся спадкаемцамі гэтага дакумента, у прыватнасці былыя краіны СССР, абсалютна не выконваюць, у поўным аб’ёме, Капенгагенскія пагадненні. І ў гэтую групу краінаў-ізгояў уваходзяць, у першую чаргу, Туркменія, Узбекістан і Беларусь. Усе асноўныя Дэкларацыі, што ўваходзяць у Капенгагенскае пагадненне (а яны датычацца правядзення справядлівых і празрыстых выбараў, незалежнай судовай сістэмы, мераў супраць катаванняў у месцах затрыманняў, свабоды сходаў, свабоды аб’яднанняў) у Беларусі, напрыклад, не выконваюцца з асобым цынізмам. І вельмі сумна, што прайшло 20 гадоў, а Беларусь фактычна адыйшла ад Капенгагенскіх пагадненняў. І сённяшняя прысутнасць тут беларускай афіцыйнай дэлегацыі выглядае як пэўны здзек над гэтым дакументам, - кажа Алесь Бяляцкі.

Ён адзначае, што на сённяшні дзень у беларускага ўрада няма палітычнай волі на выкананне міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека і дэмакратыі. Тым не менш, падкрэслівае сп.Бяляцкі, беларуская грамадзянская супольнасць, праваабаронцы стаяць на шляху абароны Дэкларацыяў, абвешчаных Капенгагенскімі пагадненнямі.

- І мы перакананыя, што раней ці пазней Беларусь далучыцца да выканання Капенгагенскіх пагадненняў – не фармальна, а рэальна, - дадае праваабаронца.

Сваю ацэнку дадзенай сітуацыі Алесь Бяляцкі сёння выказаў у выступе падчас адмысловага круглага стала для НДА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international