Беларусь - у спісе краін з «найбольш рэпрэсіўным рэжымам»

2010 2010-06-04T14:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/freedom.jpg

Праваабарончая арганізацыі «Фрыдам Хаўс» (ЗША) ўключыла Беларусь у спіс краін з найбольш рэпрэсіўным рэжымам, паведамляе БелаПАН. Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе, апублікаваным на афіцыйным сайце арганізацыі.

Беларусь разам з Чадам, Кітаем, Кубай, Гвінеяй, Лаосам, Саудаўскай Аравіяй і Сірыяй апынулася ў перадапошняй групе краін па ступені захавання і павагі да правоў чалавека. У апошнюю групу краін, дзе правы чалавека груба парушаюцца, уключаныя Бірма, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Лівія, Паўночная Карэя, Самалі, Судан, Туркменістан, Узбекістан.

У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца, што ў краіне парушаюцца правы палітычных партый, грамадскіх арганізацый і грамадзян. Канстытуцыя, гаворыцца ў дакладзе, надзяляе прэзідэнта вельмі вялікімі паўнамоцтвамі, падаючы яму магчымасць кантраляваць урад, суд і «нават заканадаўчы працэс, так як ўказы прэзідэнта маюць прыярытэт над законамі».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international