Журналіста Сяргея Серабро не пусцілі здымаць Патрыярха Кірыла

2010 2010-06-07T09:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/serabro.jpg
Фота \"Радыё Свабода\"

Фота \"Радыё Свабода\"

Сяргей Серабро, як і іншыя журналісты, 5 чэрвеня прыехаў у віцебскі аэрапорт, дзе мела адбыцца невялікая прэсавая канферэнцыя з удзелам Патрыярха Маскоўскага і Усёй Русі Кірыла. Але віцебскія міліцыянты загадалі сп-ру Серабро прайсці ў службовую машыну.

На прэсавую канферэнцыю журналіст не трапіў, і сфатаграфаваць яму таксама нічога не дазволілі, хаця С.Серабро паказаў спрацоўнікам міліцыі пасведчанне карэспандэнта БелаПАН. Міліцыянты сказалі: «Мы Вас і так добра ведаем». І Сяргей Серабро мяркуе, што ведаюць яго як рэдактара незалежнага інтэрнет-сайта «Народныя Навіны Віцебска», таму і не пускаюць на афіцыйныя імпрэзы.

Пакуль ішла прэсавая канфэрэнцыя, журналіст мусіў знаходзіцца пад вартай у службовай машыне, а потым яго адвезлі ў Віцебск на аўтобусе разам з работнікамі аэрапорта — туды Сяргея Серабро таксама ўладкавалі міліцыянты.

Патрыярх Кірыл прыляцеў у Віцебск, каб адсюль скіравацца з візытам у Смаленскую вобласць ужо аўтатранспартам. Па меркаванні адмыслоўцаў, такі шлях больш бяспечны, чым ляцець адразу да Смаленску ды прызямляцца на тым самым аэрадроме, дзе 10 красавіка адбылася трагедыя з самалётам урадавай польскай дэлегацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international