ЦВК не разглядае скаргі на парушэньне закону пры зборы подпісаў за А.Лукашэнку

2006 2006-01-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандар Бухвостаў сёньня накіраваў у ЦВК і пракуратуру Беларусі тры новыя скаргі на парушэньне закону пры зборы подпісаў за А.Лукашэнку, паведаміла радыё Свабода.

Аляксандар Бухвостаў піша пра канкрэтныя выпадкі выкарыстаньня службовага становішча пры зборы подпісаў за А.Лукашэнку супрацоўнікамі сацыяльнай службы і пошты ў Менску, якія патрабавалі, каб пэнсіянэры падпісваліся за дзейнага кіраўніка дзяржавы.

У ініцыятыўных групах Мілінкевіча і Казуліна паведамілі, што яны ўжо раней накіроўвалі скаргі на выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу падчас збору подпісаў за Лукашэнку. Аднак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што ніякай інфармацыі пра выкарыстаньне дзейным кіраўніком краіны адміністрацыйнага рэсурсу ў яе няма: "Мы адсочваем толькі тое, на што ёсьць скаргі, альбо калі мы бачым гэта самі. На гэты момант ніводнай скаргі на гэты конт не паступала".

Спадарыня Ярмошына заявіла, што скаргі ў ЦВК ад кіраўніка ініцыятыўнай групы Казуліна Мечыслава Грыба "не вытрымліваюць ніякай крытыкі", а прыведзеныя ім факты не адпавядаюць сапраўднасьці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international