viasna on patreon

Запрашэнне на прэс-канферэнцыю

2010 2010-06-07T19:32:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mikrafony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 чэрвеня адбудзецца прэс-канферэнцыя праваабаронцаў, прысвечаная аналізу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў першым паўгоддзі 2010 году.

У межах прэс-канферэнцыі праваабаронцы прадставяць аналітычны агляд “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2009 годзе”, падрыхтаваны ПЦ “Вясна”, і “Альтэрнатыўны даклад беларускіх НДА ў Камітэт ААН па правах чалавека аб выкананні Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”, падрыхтаваны сумесна ПЦ “Вясна” і РПГА БХК.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі: старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алег Гулак і юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца па адрасе: г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 78А-48.

Пачатак – у 12 гадзін.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца па тэлефонах:

+ 375 17 331 08 44
+ 375 29 687 51 29.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства