Брэсцкі філіял РУП "Белпошта" адмовіўся заключаць дамову з рэдакцыяй недзяржаўнай газеты "Брестский курьер"
19.01.2006.
Брэсцкі філіял РУП "Белпошта" адмовіўся заключаць дамову з рэдакцыяй недзяржаўнай газеты "Брестский курьер" на экспедыяванне, перавозку і дастаўку выдання для раённых аддзяленняў РУП "Брэстаблсаюздрук". Дырэктар філіялу Генадзь Цітоў заявіў, што лічыць заключэнне такой дамовы "немэтазгодным".Рэдакцыя газеты звярнулася ў Брэсцкі філіял РУП "Белпошта" з прапановай заключыць дамову, бо з пачатку гэтага году газета на паступала ў кіёскі ў некаторых рэгіёнах Брэсцкай вобласці (у дамове адсутнічаў адпаведны пункт).
Падпіска на "Брестский курьер" была адноўленая ў канцы мінулага года, паведаміла служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








