Беларускія праваабаронцы праінфармавалі Amnesty International пра прысуд, вынесены Яўгену Якавенку

2010 2010-06-04T13:26:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jakavenka-sud-04062010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Якавенка з праваабаронцам Леанідам Судаленкам у судзе

Яўген Якавенка з праваабаронцам Леанідам Судаленкам у судзе

Сёння, 4 чэрвеня, суддзя суду Цэнтарльнага раёна Гомеля Таццяна Швец пакарала актывіста Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Яўгена Якавенку “за ўхіленне ад вайсковай службы” адным годам абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Да ўступлення судовага рашэння ў сілу Яўген Якавенка застаецца пад падпсікай аб нявыезде. І сам актывіст і яго адвакат Яўген Грабоўскі з прысудам не згодныя і заявілі, што будуць яго абскарджваць.

Адвакат Я.Грабоўскі не дае каментароў да азнаямлення з прысудам. Аднак ён адзначыў, што не разумее, па якіх матывах суд прыняў такое рашэнне.

Акалічнасці справы заключаюцца ў тым, што Яўген Якавенка працяглы час матываваў нежаданне праходзіць вайсковую службу сваімі пацыфісцкімі перакананнямі. Таксама ён патрабаваў, каб позвы з ваенкамата прадастаўляліся яму на адной з дзяржаўных моваў – па-беларуску. Суд высвятляў розныя акалічнасці гэтай справы. І адзін з дзён працэсу быў цалкам прысвечаны высвятленню менавіта перакананняў Яўгена Якаваенкі – то бок, чаму ён не жадае служыць у войску. Але ў выніку суддзя не дала ніякай ацэнкі гэтаму аспекту, а паклала ў аснову прысуду фармальны склад злачынства – тое, што ён “сістэматычна ўхіляўся ад яўкі ў ваенкамат па позвах і неаднаразова падвяргаўся прымусовым прыводам”. Хаця ў матэрыялах справы пісьмова аформленых прыводаў няма.

Суддзя Таццяна Швец не стала каментаваць прысуд і адразу пасля яго абвяшчэння пакінула залю. Адзначым, што пракурор Цэнтральнага раёна Уладзімір Емяльянчанка запатрабаваў для абвінавачанага 3 месяцы арышту (з адбыццём пакарання ў следчым ізалятары).

Сёння ў судзе за працэсам назіралі гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка.

- Я лічу, што дзяржава не выконвае свае абавязкі - каб справаводства, у тым ліку і ў ваекамаце, вялося і на дзяржаўнай беларускай мове, чаго патрабаваў прызыўнік. І вось   мы пабачылі, што свае праблемы дзяржава перакладае на шэраговых грамадзян, у дадзеным выпадку на прызыўніка, - дзеліцца сваім меркаваннем А.Паплаўны.

Л.Судаленка адзначае, што вельмі здзіўлены прысудам:

- Патрабаванні Яўгена Якавенкі цалкам адпавядаюць канстытуцыйным гарантыям кожнаму грамадзяніну Беларусі карыстацца адной з дзяржаўных моваў, а таксама рэалізаваць права на альтэрнатыўную вайсковую службу. Я мяркую, што вышэйстаячая судовая інстанцыя адменіць гэты несправядлівы прысуд.

Сёння Праваабарончы цэнтр “Вясна” праінфармаваў Amnesty International пра прысуд, вынесены Яўгену Якавенку. Юрыст Валянцін Стэфановіч акцэнтуе ўвагу на значнасці гэтай справы: 

- Мы як праваабаронцы заўсёды падкрэслівалі, што абавязак службы ў войску не носіць абсалютны характар. І чалавек паводле сваіх перакананняў – а яны могуць быць розныя, не толькі рэлігійныя, але і пацыфісцкія, і палітычныя і іншага характару – можа прайсці альтэрнатыўную службу. Гэта права замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і тое, што ў краіне няма адпаведнага закона – не віна чалавека. Таму мы праінфармавалі Amnesty International, заклікалі ўзняць гэта пытанне і, па магчымасці, тэрмінова арганізаваць кампанію па адмене прысуду, вынесенага Яўгену Якавенку.

Праваабаронцы лічаць, што Яўген Якавенка быў прыцягнуты да адказнасці, падвергнуты рэпрэсіям з боку дзяржавы ў звязку з яго перакананнямі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international