У Гродна будуць судзіць распаўсюдніка «Новага часу»

2010 2010-06-03T15:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/novy_chas.jpg

Грамадскага актывіста Зміцера Бандарчука, які распаўсюджваў афіцыйна зарэгістраваную газету «Новы час», абвінавачваюць у парушэнні Адміністратыўнага кодэксу.

Міліцыянты затрымалі актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зміцера Бандарчука на гродзенскім аўтавакзале 15 траўня. У багажніку яго машыны  знайшлі запячатаны пачак, у якім было 200 асобнікаў «Новага часу».

«Я патлумачыў прысутным міліцыянтам, што газета — афіцыйна зарэгістраваная, але іх мой адказ не задаволіў, — распавёў Зміцер прэс-службе ГА „БАЖ“. — Па ўсім было відаць, што супрацоўнікі міліцыі былі не надта задаволеныя „ўловам“, чакалі нечага большага, бо нават чалавека ў цывільным з камерай з сабою захапілі. Але давялося забраць толькі гэты пачак».

Гродзенскія міліцыянты звярнуліся ў аддзел ідэалогіі мясцовага аблвыканкама, каб тыя далі ацэнку забранаму «Новаму часу». Апошнія, па словах спадара Бандарчука, не знайшлі ў змесце газеты нічога супрацьзаконнага, але выходныя дадзеныя газеты чыноўнікам не спадабаліся — маўляў, там ёсць пэўныя недарэчнасці.

«Але ж той пачак быў запячатаны, і, зразумела, я не мог бачыць, што ў выходных дадзеных нечага не хапае», — тлумачыць малады чалавек.

Супраць Зміцера Бандарчука заведзеная адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 ч.2 («…распаўсюд перыядычных друкаваных выданняў без выходных дадзеных»).

Матэрыялы справы перададзеныя ў суд Ленінскага раёна Гродна. На якую дату прызначаны разгляд справы, пакуль невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international